МУС Турцыі паведаміла пра адхіленне ад працы амаль 8 тыс. дзяржслужачых пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту, зробленай на выходных вайскоўцамі. Санкцыі закранулі у тым ліку 30 губернатараў правінцый і 47 кіраўнікоў раённых адміністрацый.

Мітынг у падтрымку Эрдагана 17 ліпеня, Reuters.com

Мітынг у падтрымку Эрдагана 17 ліпеня, Reuters.com

У Турцыі адхіленыя ад працы 30 губернатараў правінцый — ілаў, паведамляе Hürriyet Daily News. Яны падвергліся санкцыям з боку МУС краіны пасля няўдалай спробы перавароту, зробленай вайскоўцамі ў ноч на 16 ліпеня.

Усяго ў краіне налічваецца 81 правінцыя.

Ад працы таксама адхіленыя 47 кіраўнікоў раённых адміністрацый — кайдакамаў.

Па дадзеных выдання, спіс асобаў, якія падлягаюць адхіленні, разаслаў кіраўнікам правінцыйных паліцэйскіх упраўленняў, начальнік турэцкай паліцыі Мехмет Джелалецін Лекесіз.

Усяго па загадзе МУС знятыя з працы 8777 дзяржслужачых. Сярод іх таксама 7899 супрацоўнікаў паліцыі і 614 супрацоўнікаў жандармерыі.

Адхіленых паліцэйскіх, як піша Hürriyet Daily News, выклікалі ноччу ў правінцыйныя паліцэйскія ўпраўленні, дзе ў іх адабралі зброю і службовыя пасведчанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?