Старшыня цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі (КПРФ), кіраўнік фракцыі партыі ў Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў 19 ліпеня прыбудзе з афіцыйным візітам у Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба КПРФ, запланавана яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Адбудзецца таксама цырымонія ўзнагароджання Зюганава ордэнам Дружбы народаў. Акрамя таго, 19 ліпеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры пройдзе прэс-канферэнцыя Зюганава.
Указ аб узнагароджанні Зюганава ордэнам Дружбы народаў Лукашэнка падпісаў 8 чэрвеня. Расійскі палітык атрымаў узнагароду «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў».