Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык падчас дакладу 18 ліпеня Аляксандру Лукашэнку асобна паведаміў пра ход кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць досыць актыўна, заявіў Вакульчык журналістам пасля даклада. «У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца досыць стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што дастаткова высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі працы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі».

Пры гэтым ён адзначыў, што «назіраецца досыць нізкі ўзровень цікавасці грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з ліку прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур». «У іх узнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкай цікавасці да іх з боку грамадзян Беларусі», — заявіў Вакульчык.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?