Як паведаміла прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 17 ліпеня ў 17.21 відавочца паведаміў у службу «101» аб пажары ў Свята-Георгіеўскім храме Гродзенскай епархіі ў вёсцы Некрашы Гродзенскага раёна.

Да месца выкліку былі накіраваны сем пажарных разлікаў — са Скідаля і Азёр, а таксама з Каменкі Шчучынскага і Лунна Мастоўскага раёна, абласнога цэнтра. Першыя аддзяленні ратавальнікаў былі на месцы здарэння ўжо праз шэсць хвілін і ліквідавалі адкрытае гарэнне на гарышчы храма вышынёй шэсць метраў. Усяго на ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля гадзіны.

Агнём пашкоджаны дах на плошчы 70 кв. м, 140 кв. м перакрыцця, закураны сцены, столь. Маёмасць не пашкоджана, людзі не пацярпелі.

Як мяркуецца, прычына пажару — разрад маланкі.

Вядома, што будаўніча-мантажныя работы ў царкве прыпыненыя ў 2008—2009 годзе і набажэнствы тут не праводзіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?