Ня стала знанай блоґеркі, вядомай пад мянушкай kaciarynka.

Як часта здараецца ў інтэрнэце, яна была багата чыім сябрам і вядомай пэрсонай у віртуальным сьвеце, тады як пра ейнае рэальнае жыцьцё мала што вядома.

Натальлі Зуевай, якая запомніцца інтэрнэт-грамадзкасьці як «Кацярынка», ішоў 57-мы год, яна была прыкутая да інваліднага вазка. Па адукацыі яна была гуманітарыем, але па спэцыяльнасьці не працавала, бо, паводле ейных слоў, каб выкладаць гуманітарныя навукі ў нас цяпер, трэба альбо быць прыстасаванцам, альбо цынікам. Апошнія месяцы яна змагалася зь цяжкай хваробай.

Інтэрнаўтам яна запомніцца як цікаўная суразмоўніца, удумлівы чытач, прынцыповы палеміст. Калі параўнаць беларускую блаґасфэру з горадам, то дом kaciarynki будзе ў старым квартале: ейны дзёньнік зьявіўся ў беларускай блаґасфэры ў сьнежні 2003-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?