Афіцыйны прадстаўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) Бэн Нікалс заявіў, што ВАДА заклікае адхіліць расійскіх спартоўцаў ад усіх міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпіяду 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

У дакладзе ВАДА, які быў прадстаўлены раней 18 ліпеня, няма рэкамендацыі аб адхіленні расійскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў.

***

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах назваў высновы расследавання Рычарда Макларэна, агучаныя сёння ў Таронта, шакуючымі. «Гэта беспрэцэдэнтная атака на прыстойнасць спорту і Алімпійскіх гульняў», — сказаў Бах.

МАК заявіў, што ўважліва вывучыць складаныя і дэталёвыя абвінавачванні, вылучаныя ў адрас расейскага мінспорта. «МАК не спыніцца перад тым, каб прыняць самыя суровыя меры супраць замяшаных людзей або арганізацый», - гаворыцца ў заяве камітэта.

Члены прэзідыума МАК правядуць тэлефонную канферэнцыю ў аўторак, каб абмеркаваць і прыняць першыя рашэнні.

***

Рычард Макларэн заявіў сёння, што сістэма допінгу ў расійскім спорце працавала не толькі на Алімпійскіх гульнях, але і на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў 2013 годзе, на Універсіядзе ў Казані, а таксама на ЧС па водных відах спорту.

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) 19 ліпеня правядзе тэлефонную канферэнцыю адносна заяў, якія былі зробленыя ў справаздачы незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), паведамляе sports.ru.

Арганізацыя мае намер прыняць першыя рашэнні адносна мер пакарання тых, хто быў уцягнуты ў расійскую допінгавую сістэму. Таксама будзе ўзнята пытанне аб часовых санкцыях, звязаных з Алімпіядай у Рыа.

Паводле справаздачы камісіі WADA, Міністэрства спорту Расіі кантралявала працэс падмены станоўчых допінг-пробаў у Сочы-2014 пры ўдзеле ФСБ, Цэнтра спартыўнай падрыхтоўкі, а таксама двух лабараторый — у Маскве і Сочы.

Метад утойвання станоўчых допінг-пробаў ўжываўся ў пераважнай большасці як зімовых, так і летніх відаў спорту. Самая вялікая колькасць утоеных тэстаў было выяўлена ў лёгкай атлетыцы — 139 пробаў.

Сённяшняя першая старонка расійскага Спорт-Экспресса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0