Па стане на 17:00 18 ліпеня без электраэнергіі працягваюць заставацца 20 населеных пунктаў. Пра гэта паведамляюць у вытворчым аб’яднанні «Белэнерга».

«Работы па аднаўленні энергазабеспячэння 19 населеных пунктаў Гомельскай і 1 у Магілёўскай абласцях працягваюць 200 брыгад, прыцягнута спецыяльная тэхніка», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе населеныя пункты ў Мінскай вобласці падключаныя да энергазабеспячэння.

Па стане на 13:00 на 18 ліпеня колькасць адключаных населеных пунктаў складала 110.

У ноч з 17 на 18 ліпеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў навальнічны фронт, які стаў прычынай адключэнняў святла ў 760 населеных пунктах. Удары маланкі сталі прычынай некалькіх пажараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?