Sydney Pollack

Памёр знаны амэрыканскі рэжысэр Сыдні Полак. Яму было 73 гады.

Сярод зьнятых Полакам карцін — «Тутсі» (Tootsie), «Тры дні кондара» (Three Days of the Condor), «Загнаных коней прыстрэльваюць, ці ня так?» (They Shoot Horses, Don’t They?).

За фільм «З Афрыкі» (Out of Africa) ён быў уганараваны «Оскарам», найвышэйшай узнагародай амэрыканскай кінаакадэміі. Фільм Сыдні Полака «Перакладніца» рыхтуецца да перакладу на беларускую мову творчым згуртаваньнем «Дзівосы й памароцтвы».

Сыдні Полак памёр у панядзелак ад раку ў сваім доме ў прыгарадзе Лос‑Анжэлесу ў коле сям’і.

З выкарыстаньнем інфармацыі Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0