— Вы, як частка каманды і яе віцэ-капітан, як думаеце, у чым складаецца феномен «Крумкачоў», чый дэвіз «Ляцець высока, глядзець далёка!»?
— У душэўнай адкрытасці каманды. У яе шчырасці і любові менавіта да футболу, да сваіх заўзятараў. У атмасферы ўнутры калектыву. Ну і, канешне ж, гэта наша кіраўніцтва і трэнерскі састаў.
— Якія мэты ў клуба на сезон? Ці скіраваны вы на тое, што пачатковец вышэйшай лігі з ходу возьме медалі?
— Галоўная задача — атрымліваць ад футболу задавальненне і прыносіць яго нашым заўзятарам.
— А як у клубе з беларускамоўнай назвай ставяцца да роднай мовы?
— У вашым пытанні ўжо ёсць частка адказу. Ну а так мы, вядома ж, падтрымліваем беларускую мову і імкнёмся развіваць яе выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці клуба.