Помнік ахвярам Катыні. ЗША

Хамоўніцкі суд Масквы адмовіў у прыняцьці скаргі пра рэабілітацыю афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні.

Судзьдзя патлумачыў рашэньне тым, што з такой просьбай у суд могуць зьвяртацца толькі тыя грамадзяне, чые правы былі парушаны.

Адвакат Ганна Ставіцкая, якая абараняе правы сваякоў польскіх афіцэраў, заявіла, што такое рашэньне незаконнае.

«Паводле закону «Аб рэабілітацыі» з адпаведнай заявай могуць зьвяртацца ня толькі сваякі, але і любыя асобы, а таксама грамадзкія арганізацыі», — сказала адвакат.

Яна таксама дадала, што рашэньне ужо абскарджана ў Маскоўскім гарадзкім судзе.

Для многіх палякаў катынская трагедыя — да гэтага часу самае спрэчнае пытаньне ў гісторыі польска‑расейскіх дачыненьняў.

Масква так і не прызнала сваёй адказнасьці за гэтыя забойствы.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0