7 чэрвеня у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Нашы святыні», прысвечаная 500‑годдзю заснавання мінскага Фарнага касцёла, 225‑годдзю заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі, 210‑годдзю заснавання Мінскай дыяцэзіі.
У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне гісторыі, мастацтвазнаўства, кананічнага права — прадстаўнікі навуковых установаў Беларусі, Польшчы і Расіі.
Пачатак канферэнцыі — 7 чэрвеня у 10.00.