Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыйшоў на пікет да будынка Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску з партрэтам забітага сёння ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета.

У пікеце бралі ўдзел намеснік кіраўніка руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, грамадская актывістка Вольга Кавалькова.

Міліцыя праверыла ў журналістаў пасведчанні. Лябедзька звярнуўся да вокнаў БТ праз мегафон, у тым ліку заклікаўшы на выбарах за правацэнтрысцкіх кандыдатаў.

Як пазней удакладніў у сваім фэйсбуку Анатоль Лябедзька, пiкет каля Белдзяржкампанii ладзiў Юрый Губарэвіч (гэта яго акруга). Учора зладзiць не дазволiлі, правацэнтрысты прынялі рашэнне правесці сення, супольна як пiкет за свабоду слова.

«Ён пачаў працаваць тут, мог ўзначаліць Белтэлерадыёкампанію, калі б тут па-іншаму ставіліся да крытыкі. Але яму не далі тут працаваць. Калі б сістэма не выкінула адсюль, ён мог бы жыць», — сказаў Анатоль Лябедзька падчас пікета.

«Я сказаў, што прыду да Белтэлерадыекампаніі з партрэтам Паўла, каб нагадаць і беларускiм уладам, што яны таксама нясуць ускосную адказнасць за трагедыю ў Кiеве!», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?