«Рада міністраў Польшчы станоўча ацаніла прэзідэнцкі праект зніжэння пенсійнага ўзросту да 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын», — заявіў у аўторак прэс-сакратар урада Рафал Бахенек.

Паводле яго слоў, урад выступае за прыняцце закона ў канцы гэтага года.

«Урад таксама рэкамендуе, каб законапраект аб зніжэнні пенсійнага ўзросту ўступіў у сілу не раней за 1 кастрычніка 2017 года», — паведаміў Бахенек. Паводле яго слоў, гэта звязана з неабходнасцю адаптацыі тэхнічнай інфраструктуры ва Упраўленні сацыяльнага страхавання.

На пытанне, ці хопіць у дзяржавы сродкаў на правядзенне дадзенай рэформы, прэс-сакратар урада адказаў сцвярджальна. «Кабінет міністраў Беаты Шыдла ўсведамляе адказнасць і гарантуе правядзенне дадзенай рэформы», - запэўніў Рафал Бахенек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?