Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў надаць ахову кіраўніцы сайта «Украінская праўда» Алене Прытуле — уладальніцы машыны, у выніку выбуху якой у сераду раніцай загінуў журналіст Павел Шарамет.

Пра гэта на сваёй старонцы ў твітары напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цагалка.

Паводле яго слоў, цяпер прэзідэнт праводзіць нараду з сілавікамі.

Як вядома, паліцыя, сярод іншых версій забойства Паўла Шарамета, разглядае і версію замаху на жыццё Прытулы.

Шарамет і Прытула разам працавалі і былі блізкімі асабіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0