Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка падчас нарады з кіраўнікамі сілавых структур у прэзідэнта Пятра Парашэнкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Акрамя версіі забойства з-за прафесійнай дзейнасці, мы разглядаем магчымасць версіі дэстабілізацыі сітуацыі ў цэнтры Кіева», — адзначыў ён.

Луцэнка таксама прапанаваў узмацніць назіранне за масавымі акцыямі ў сталіцы Украіны ў найбліжэйшы час.

«Я не думаю, што мы павінны нешта забараняць, але любыя акцыі ў бліжэйшы час павінны арганізоўвацца з ужываннем рамкі металашукальнікаў. Занадта шмат інфармацыі паступае пра магчымыя правакацыі ў бліжэйшыя дні, і ў сувязі з сённяшняй страшнай падзеяй з Паўлам, гэта можа сапраўды быць часткай нейкага вялікага плана», — сказаў генпракурор.

Старшыня СБУ Васіль Грыцак у сваю чаргу запэўніў, што сілавыя структуры з прыцягненнем найлепшых спецыялістаў праводзяць скаардынаваныя следчыя дзеянні.

«Мы маем базу дадзеных прымянення самаробных выбуховых прылад. Разлічваем на дапамогу і кансультатыўную і практычную нашых замежных партнёраў», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, СБУ будзе працаваць над версіяй, што мэтай забойства журналіста была дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0