Выпуск расійскай газеты «Комсомольская правда» ў Таджыкістане спынены.

Шарыф Хамдампур, заснавальнік і галоўны рэдактар штотыднёвіка «Тачыкістон», які на працягу дзесяці гадоў быў адказны за выпуск расійскага выдання ў Таджыкістане, 21 ліпеня сказаў, што «гэта звязана з нашымі пратэстамі да артыкулу карэспандэнта «КП» Сяргея Панамарова».

Сяргей Панамароў — аўтар нашумелага артыкула.

Сяргей Панамароў — аўтар нашумелага артыкула.

Панамароў у сваім артыкуле «Таджыкістан: з савецкага гібення ў светлую будучыню», які ён апублікаваў пасля паездкі ў Таджыкістан, назваў гэтую цэнтральна-азіяцкую краіну «краінай Раўшанаў і Джамшутаў». Артыкул пачынаецца з наступных радкоў: «У самалёце з Масквы ў старажытны Хаджэнт… са славянскіх твараў свеціць хіба што мая адзіная фізіяномія. У астатнім суцэльныя Раўшаны і Джамшуты».

Шарыф Хамдампур сказаў, што гэты артыкул абражае таджыкскі народ і нацыю, таму «мы прынялі рашэнне спыніць выданне гэтай газеты ў нашай краіне».

На працягу 10 гадоў у Таджыкістане друкаваліся расійскія выданні «Комсомольская правда» і «Аргументы і факты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?