Адразу два новыя рэстараны хуткага харчавання адкрываюцца ў Мінску. Burger King адкрыў новае памяшканне проста ў зале чакання чыгуначнага вакзала.

Чацвёрты па ліку рэстаран сёння не працуе з тэхнічных прычын, але ўжо з аўторка будзе гатовы прымаць кліентаў з 5:00 раніцы да 2:00 ночы.

У новым памяшканні будуць працаваць 4 касы. Пасадачных месцаў каля 20-ці, але месца дазволіць узяць замову з сабой у цягнік ці сесці ў зале чакання.

KFC адкрыў вялікае памяшканне на самым ніжнім паверсе ў ГЦ «Сталіца». 

Пяты па ліку фастфуд-рэстаран адкрыўся ў былой кавярні «Кружка». У новым памяшканні плануюць пратэсціраваць аўтамат для прыёму замовы без удзелу супрацоўніка.

Час працы новага KFC: з 10:00 да 22:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?