У аўторак, 26 ліпеня, а 18:30 у памяшканні «Арт-сядзібы» (Мінск, праспект Незалежнасці, 58 – 430) адбудзецца чарговае пасяджэнне «Клуба Вітаўта Вялікага», гэтым разам прымеркавана да прыняцця Дэклярацыі аб Незалежнасьці 27 ліпеня 1990 года.
Ганаровы госць «Клуба Вітаўта» дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання Лявон Баршчэўскі – непасрэдны ўдзельнік лёсавызначальных рашэнняў парламента 1990-1991 гадоў. Удзельнікі «Клуба Вітаўта» будуць мець мажлівасць даведацца акалічнасці, як і ў якіх варунках прымалася Дэкларацыя незалежнасці Беларусі, якім чынам гэта перадвызначыла далейшую гісторыю нашай краіны.