Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не плануе браць удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
«Не, у планах такой паездкі няма ў прэзідэнта, там графік іншы рабочы», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Ён дадаў, што пакуль невядома, ці наведае прэзідэнт якое-небудзь спаборніцтва ў рамках Алімпіяды.
За дзень да гэтага міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне не адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, нягледзячы на допінгавы скандал.
0
0
0
0
0
0