Еўропа пакуль не надта добра сябе паказала па паляпшэнні сітуацыі ў Украіне.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы венгерскага ўрада.

«Ніякіх прыкмет стабільнасці ва Украіне няма, краіна страціла значную частку сваёй тэрыторыі і насельніцтва. Папярэдняя эканамічная структура ўпала, існаванне эканомікі залежыць ад знешняга фінансавання, кошт сродкаў, неабходных для выжывання, павялічыўся», — сказаў Орбан.

Ён адзначыў, што ў гэтай сітуацыі Еўропа наўрад ці зрабіла дастаткова для дапамогі працэсу аднаўлення ўкраінскай эканомікі.

«З еўрапейскага пункту гледжання сітуацыя ва Украіне з'яўляецца пытаннем сумлення, а Еўропа на сёння не надта добра сябе паказвае ў гэтых адносінах», — адзначыў прэм'ер Венгрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?