У Турцыі пасля няўдалай спробы перавароту было звольнена больш за 5 тысяч работнікаў сферы аховы здароўя.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Турцыі Рэджэп Акдаг, паведамляе агенцтва Anadolu.

«На працягу апошніх пяці дзён мы інтэнсіўна працуем з камісіяй, у якую я ўваходжу. Звольнена больш за 5 тысяч персаналу міністэрства аховы здароўя», — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што ў Турцыі пасля спробы ваеннага перавароту было затрымана больш за 13 000 чалавек.

Як вядома, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?