У Польшчы 31 ліпеня адбудзецца першы чэмпіянат па лоўлі пакемонаў. Адным з асноўных прызоў будзе год бясплатнага навучання ў адной са сталічных ВНУ. Таксама пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і зніжкі на навучанне ва ўніверсітэце.
Арганізатарам спаборніцтва па лоўлі пакемонаў, якое пройдзе ў польскай сталіцы, стала Акадэмія фінансаў і бізнесу Vistula, а таксама агенцтва Mr Target.
Стваральнікі чэмпіянату адзначаюць, што яго галоўная мэта — паказаць, наколькі новыя медыя змяняюць наша ўспрыманне навакольнай прасторы.