Увесь гэты тыдзень на тэрыторыі Украіны праходзяць вучэнні «Паўднёвы вецер» — стратэгічны этап комплексных камандна-штабных вучэнняў, паведаміў сайт Міністэрства абароны краіны. 

У «Паўднёвым ветры» удзельнічаюць органы кіравання стратэгічнага і аператыўна-стратэгічнага ўзроўню - то бок самыя галоўныя ўкраінскія штабныя структуры - а таксама асобныя вайсковыя часці і падраздзяленні ўсіх кампанентаў Узброеных сіл Украіны.

novostipmr.com

novostipmr.com

Асобая ўвага надаецца пытанням тэрытарыяльнай абароны і працэсу планавання і кіравання сіламі і сродкамі ва ўмовах рэжыму ваеннага становішча.

Тыдзень таму сакратар Нацыянальнай Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў не выключыў, што ваеннае становішча можа быць уведзенае ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на лініі размежавання з тэрыторыяй, акупаванай расійскімі баевікамі.

«Асноўнай мэтай падрыхтоўкі з'яўляецца ўдасканаленне дзейнасці органаў вайсковага кіравання і ўзаемадзеяння аператыўных, аператыўна-тактычных груповак падчас правядзення стратэгічных дзеянняў у вызначаных аперацыйных зонах», — паведамляе Мінабароны.

Акрамя чыста штабных вучэнняў, будуць праводзіцца баявыя стрэльбы, дэсантаванне і рэйды Высокамабільных дэсантных войскаў, пераадоленне водных перашкод. Будуць таксама адпрацоўвацца дзеянні авіяцыі і супрацьпаветранай абароны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?