Некалькі французскіх газет і тэлеканалаў заявілі, што больш не будуць публікаваць фатаграфіі людзей, якія ўчынілі тэракты.

На іх думку, сродкі масавай інфармацыі не павінны рабіць знакамітымі тых, хто здзейсніў такія злачынствы.

Ідэю ўжо патрымалі газеты Le Monde і Le Croix, а таксама радыё RFI і тэлеканалы France 24 і BFMTV.

Напярэдадні ў Францыі адбыўся чарговы напад: двое мужчын напалі на царкву і ўзялі ў закладнікі 84-гадовага святара, якога затым забілі. Абодва нападнікі былі застрэленыя ў ходзе паліцэйскай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?