Адным з кандыдатаў у 76-й акрузе ў Мінскай вобласці з'яўляецца намеснік гендырэктара «Агракамбінат» Ждановічы «Віктар Каўхута. Як высветліла «Салiдарнасць», 33-гадовы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат з'яўляецца сынам міністра прыроды Андрэя Каўхуты.

Каўхута-малодшы балатуецца не шляхам збору подпісаў, а вылучаецца ад працоўнага калектыву. У прыёмнай агракамбіната «Ждановічы» на пытанне, як можна звязацца з кандыдатам у дэпутаты, быў атрыманы адказ: «Ніяк».

«Віктар Андрэевіч знаходзіцца ў працоўным адпачынку і зляцеў. Яго цяпер няма ў краіне», — патлумачыла дзяўчына-сакратар.

Канкурэнтам Віктара Каўхуты па 76-й акрузе ў Мінскай вобласці стане кандыдат Мікалай Улаховіч — «казачы атаман», намеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. За час сваёй кар'еры апошні займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку на працягу года працаваў ва Упраўленні справамі прэзідэнта.

Нагадаем, што па прагнозе «НН» менавіта Улаховіч стане пераможцам «гонкі» па 76-ай акрузе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?