Латыскае выдавецтва «Zurnals Santa» аб’явіла, што плянуе выпускаць часопіс «Playboy» у Літве і Латвіі. Як заявіў прадстаўнік кампаніі Іварс Царынс, першы нумар часопіса ў Латвіі выйдзе ў наступным годзе, а ў Літве — ужо гэтай восеньню.

Плянуецца, што часопіс будзе адаптаваны для мясцовых чытачоў, будуць публікавацца інтэрвію зь мясцовымі знакамітасьцямі і артыкулы на лякальныя тэмы. Хто стане рэдактарамі латыскага і літоўскага «Плэйбояў» не паведамляецца.

Паводле Westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0