Сёння Пуцін правёў свой дзень з камбайнёрамі ў Цвярской вобласці, фота sputnik

Паводле ўказа прэзідэнта Расіі Крымская федэральная акруга касуецца як самастойная адзінка і ўваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі.

Раней стала вядома, што Пуцін адправіў у адстаўку паўнамоцнага прадстаўніка па Крымскай федэральнай акрузе Алега Белавенцева. Ён перайшоў на аналагічную пасаду ў Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе.

Кіраўніком Паўднёвай федэральнай акругі застаецца былы генпракурор Расіі Уладзімір Усцінаў, які займае гэтую пасаду з 2008 года.

Крымская федэральная акруга была створана ў сакавіку 2014 года пасля анексіі Крыма Расіяй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?