У цэнтры Мінска знікла электрычнасць і не працуюць святлафоры. З-за гэтага на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна ўжо адбылася першая аварыя.
Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Як распавялі ў «Мінскэнерга», адключэнне электраэнергіі адбылося прыкладна ў 12.20 з-за пашкоджанні двух участкаў лініі.
Электраэнергія адсутнічае ў раёне вуліц Свярдлова, Леніна, Азгура, Пуліхава і праспекта Незалежнасці.
Першае пашкоджанне ўжо знайшлі — кабель парвала арганізацыя «Мінскрамбуд» пры раскопках. Зараз спецыялісты займаюцца вырашэннем праблемы. На другім участку пашкоджанне яшчэ шукаюць. На месцы працуюць дзве брыгады і дзве адзінкі тэхнікі. Пашкоджанні ліквідуюць у самыя кароткія тэрміны.
Просім кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту.