Сёньня а 18 гадзіне ва ўрочышчы Курапаты мае адбыцца акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Людзі запаляць сьвечкі і прачытаюць малітву.

Такія акцыі адбываюцца ў 29‑ты дзень кожнага месяца, пачынаючы ад студзеня 2007 году.

Пачалі гэтыя акцыі сябры Грамадзкай ініцыятывы дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, цяпер актывісты мэмарыяльнай сэкцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Традыцыйна актывісты ўскладаюць кветкі на месцах масавых расстрэлаў людзей ‑‑ у парку Чалюскінцаў, у Лошыцы, ва ўрочышчы Курапаты. Сёньняшняя акцыя прымеркаваная да 20‑ай гадавіны адкрыцьця праўды пра расстрэлы ў Курапатах.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0