Са жніўня 2016 года мабільныя брыгады Сіл спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь зноў будуць называцца як у савецкія часы — 103-я паветрана-дэсантная і 38-я дэсантна-штурмавая.

Пра гэта паведаміла сёння афіцыйная газета Мінабароны.

«У мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, павышэння матывацыі ваеннаслужачых і гонару за прыналежнасць да падраздзяленняў, якія маюць слаўныя баявыя традыцыі, а таксама ўмацавання маральнага духу», — гаворыцца ў публікацыі.

Цяпер у Беларусі колькасць ваенна-транспартнай авіяцыі — у лепшым выпадку 20 самалётаў. Гэтыя самалёты не могуць падняць у паветра і дэсантаваць нават адну брыгаду.

У сучасных умовах увогуле незразумела, для чаго Беларусі мець паветрана-дэсантныя часці, улічваючы тое, што ў выпадку вайны з любым суседам транспартныя самалёты, як гэта ўжо было ва Украіне, хутчэй за ўсё, немагчыма будзе выкарыстоўваць блізка да лініі фронту, а залёт на варожую тэрыторыю будзе самазабойствам.

Нават Масква з Першай вайны ў Чачні і дагэтуль (то бок больш за 20 апошніх год) выкарыстоўвае свае «паветрана-дэсантныя» брыгады і дывізіі выключна як лепш падрыхтаваную звычайную пяхоту.

Магчыма, для падвышэння гонару і матывацыі жаўнераў усёй беларускай арміі было б карысней, каб яны ўвесь час аддавалі баявой падрыхтоўцы.

Аднак на гэта чамусьці магчымасцяў у нашай дзяржавы не хапае — на мінулым тыдні чарговы раз Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь былі пакліканыя на дапамогу пры зборы ўраджаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?