У славацкай Нітры 27 ліпеня ва ўзросце 90 гадоў памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Каталіцкага Касцёла ў Славакіі. Развітанне з іерархам пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касцёле Нітры. Пахаванне адбудзецца 1 жніўня.

Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1950 г. у камуністычнай Чэхаславакіі, біскупам стаў у 1983 г. У 1996 г. паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду і быў прызначаны Апостальскім нунцыем (пасланнікам Ватыкана) у Беларусі, дзе правёў шэсць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?