Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання на сённяшнім пасяджэнні выключыла з пераліку замежных праграм, якія дазволеныя для рэтрансляцыі ва Украіне, расійскі тэлеканал «Настальгія».

Кадр з відеа

Прычынай такога рашэння сталі выяўленыя рэгулятарам парушэнні, звязаныя з законамі аб дэкамунізацыі.

У прыватнасці, эфір тэлеканала аформлены сімволікай Савецкага Саюза (яго лагатып утрымлівае выявы сярпа і молата), а ў штодзённай перадачы «Прошедшее Время» ўтрымліваецца інфармацыя з перадач «Время», дзе акцэнтуецца ўвага на дасягненнях СССР пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?