Дваццаць чатыры работы знакамітага грузінскага мастак Ніко Пірасманішвілі можна пабачыць у Менску на пэрсанальнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску.

Выстава жывапісу выдатнага грузінскага мастака Ніко Пірасмані (Мікалай Пірасманішвілі, 1862—1918) адкрылася 30 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

У экспазіцыі прадстаўлены 24 работы майстра са збору Нацыянальнага музея Грузіі, у якім захоўваецца 160 твораў мастака. Сярод іх найбольш вядомыя палотны Н.Пірасмані, у тым ліку «Дзяўчынка з паветраным шарам», «Леў і сонца» і «Артачальскія прыгажуні», а таксама сюжэтныя карціны, якія перадаюць атмасферу жыцця Грузіі ў пачатку мінулага стагоддзя.

Паводле слоў пасла Грузіі ў Беларусі Давіда Залкаліяні, геній Н. Пірасмані быў прызнаны толькі пасля яго смерці. Дыпламат паведаміў, што першая выстава майстра, пасля якой яго творчасць набыла сусветную вядомасць, адбылася ў Маскве ў 1913 годзе. Пасол выказаў спадзяванне, што цяперашняя творчая акцыя будзе пачаткам шырокага супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне культуры.

Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Тоўсцік зазначыў, што Н. Пірасмані ўвасабляе зямлю не толькі Грузіі, але ўсяго Каўказа. Паводле яго слоў, карціны мастака-самавука прасякнуты духам каўказскай гасціннасці, шчодрасці і прастаты ў зносінах, шчырасцю і любоўю.

У інтэрв'ю БелаПАН дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў выказаў удзячнасць дырэктару Нацыянальнага музея Грузіі Давіду Лардкіпанідзэ за магчымасць пазнаёміцца з мастацтвам Н. Пірасмані, а таксама паведаміў, што на 8 жніўня запланавана падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве двух музеяў. «Мы дамовіліся аб абмене не толькі карцінамі з фондаў музеяў, але і карцінамі сучасных беларускіх і грузінскіх мастакоў, тым больш што Мінск і Тбілісі звязаны прамым авіярэйсам, які дазваляе нам спрасціць праблему дастаўкі твораў. Апрача таго, у нас з'явіўся цудоўны партнёр — Грузінскі народны банк, які набыў 70 % акцый Беларускага народнага банка 0187, — зазначыў У. Пракапцоў.

Выстава будзе працаваць да 13 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?