У пятніцу аднавіліся матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе — стартаваў другі круг.
БАТЭ на «Барысаў-Арэне» перамог брэсцкае «Дынама» з лікам 2:0 (Гардзяйчук, 22-пен., Дубра, 62).
«Нёман» перамог у гасцях «Граніт» 1:0, а «Слуцк» выйграў у «Славіі» — 1:0.
Сёння згуляюць «Нафтан» і «Іслач». У нядзелю пройдзе тры матчы: «Крумкачы» — «Белшына», «Шахцёр» — «Гарадзея», «Віцебск» — «Мінск»