У выніку страляніны ў горадзе Мекілтэа (штат Вашынгтон, ЗША) загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін атрымаў раненні, паведамляе CBS News са спасылкай на прадстаўнікоў уладаў горада.

«Са смуткам паведамляем, што сёння загінулі тры чалавекі, адзін паранены і дастаўлены ў бальніцу Харбарв'ю, мы не ведаем, наколькі сур'ёзныя яго раненні», - гаворыцца ў мікраблогу уладаў Мекітэа ў Twitter.

Улады таксама паведамляюць, што падазраваны быў затрыманы ў акрузе Люіс, у 160 км ад месца здарэння. Мекілтэа размешчаны ў 40 км на поўнач ад Сіэтла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна