AP
Паветраны шар з 16 пасажырамі на борце разбіўся ў Тэхасе. Пра гэта ў суботу, 30 ліпеня, паведамляе Fox News са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Паводле мясцовай паліцыі, усе 16 чалавек загінулі.
Здарэнне адбылося прыкладна ў 8.40 па мясцовым часе непадалёк ад горада Локхарт. Паводле інфармацыі BBC News, перш чым ўпасці, паветраны шар загарэўся.