Амерыканскі экстрэмал Люк Айкінс мае намер здзейсніць скачок з самалёта без парашута.

Нягледзячы на тое, што самалёт падымаецца на вышыню больш за 7,5 км, Люк Айкінс збіраецца адмовіцца ад парашута і страхоўкі, узяўшы з сабой толькі GPS-навігатар. Працягласць скачка складзе каля двух хвілін, ён будзе транслявацца ў жывым эфіры тэлеканал Fox.

Мяркуецца, што экстрэмал зможа прызямліцца на спецыяльную сетку, нацягнутую на вышыні 20 паверха паміж будаўнічымі кранамі.

Люку Айкінсу 42 гады, за сваю кар'еру ён здзейсніў больш за 18 тыс. скачкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?