Моцныя дажджы гэтага лета пашкодзілі некаторыя дарогі. Гэта зачапіла і Мінскую кальцавую.
Акурат над ніжняй пляцоўкай некропаля Курапаты патокі вады размылі схіл вакол аднаго з вадасцёкаў. Імаверна, ён не даваў рады магутным струмяням вады.
Змыты жвір засыпаў дарожку з дошак, што вядзе ад аўтапаркоўкі да гары з магіламі.
Курапаты — месца пахавання расстраляных саветамі ў 1937—1941. У лесе, дзе спачываюць дзясяткі тысяч ахвяр, створаны мемарыял, стаяць сотні крыжоў.