«Мінае час», — сказаў сп. Бэн Ар’е. «Праца па ўшанаваньні імёнаў увайшла ў крытычную стадыю, і калі мы нешта ня зробім зараз, дык гэта ніколі ўжо ня будзе зроблена».
Беларускія валанцёры сабралі імёны 30.000 габрэяў, якія загінулі ў краіне падчас нямецкай акупацыі.
Каля 100 валанцёраў працуюць у 16 рэгіёнах Беларусі, каб знайсьці ймёны ахвяраў карыстаючыся архівамі й пры дапамозе музэяў ды школаў. Праект пачаўся ў 2006 г.
Прыблізна 800.000 габрэяў загінулі ў Беларусі падчас Другой Сусьветнай вайны. Тут знаходзіліся каля 200 гета.
«Пакуль што мы змаглі аднавіць толькі малую частку імёнаў людзей, якія загінулі ў Беларусі», — сказаў Аўнер Шалеў, старшыня дырэктарату «Яд ва‑Шэм», падчас сустрэчы з валанцёрамі ў Менску. «Мы хочам знайсьці новыя ймёны».