9 траўня на час сьвяточных мерапрыемстваў будуць перакрытыя цэнтральныя вуліцы Менску.

Будзе часова закрыты рух па праспэкце Незалежнасьці (Скарыны):

Ад 8.30 да 11.30 – ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Казлова.

Ад 19.30 да 23.45 – ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова.

З-за салюту ад 21.00 да 22.30 перакрыюць рух:

па праспэкце Пераможцаў (Машэрава) ад вуліцы Мелінікайтэ да вуліцы Гвардзейскай.

па праспэкце Машэрава (былыя вул. Іерусалімская і Дразда) ад вуліцы Даўмана да вул. Заслаўскай.

Закрыты праспэкт аўтобусы №№100, 300, 515 будуць аб’яжджаць па вуліцах Сьвярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Зьмітрака Бядулі і Казлова.

№ 18 заміж Захарава пойдзе па Першамайскай, Зьмітрака Бядулі, Казлова і Машэрава (Варвашэні).

№57 будзе рабіць круг па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Зьмітрака Бядулі, Казлова, Машэрава (Варвашэні) і Куйбышава.

Як будуць хадзіць аўтобусы і тралейбусы ў час салюту, сайт «Мінсктрансу» не паведамляе.

Для гледачоў сьвяточнага фаервэрку «Мінсктранс» па традыцыі рыхтуе рэзэрв транспарту.

Паводле інфармацыі БЕЛТА і Мінсктранс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0