Каб ліквідаваць чэргі на прапускных пунктах на мяжы зь Беларусьсю, расейскі Мытны камітэт дазволіў уяжджаць на тэрыторыю Расеі на аўтамабілі, не афармляючы пасьведчаньне ўвозу транспартнага сродку. Але толькі калі беларускі грамадзянін перасякае мяжу са Смаленскай вобласьцю.

У іншых рэгіёнах Расеі бяз гэтай паперкі з аўтамабіліста зьдзяруць штраф у памерах ад паловы да падвоенага кошту машыны. Летась у гэтую пастку трапілі каля 200 грамадзян Беларусі, у асноўным тыя, хто паехаў у Расею праз Смаленшчыну, а вяртацца ў Беларусь вырашыў празь Вялікія Лукі ці Себеж.

Праблема з асаблівым стаўленьнем смаленскіх праваахоўных органаў да беларускіх аўтамабілістаў набыла ўжо такія памеры, што віцебская мытня вымушана праз сродкі масавай інфармацыі нагадваць суграмадзянам: выхад з Расеі — там, дзе і ўваход!

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0