Беларуская чыгунка 3 жніўня ў Гомелі адкрывае міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягніком (ЭПм) InterCity па кірунку Гомель—Мінск, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У першую паездку электрацягнік InterCity адправіцца са станцыі Гомель 3 жніўня 2016 года ў 7.00 і прыбудзе ў Мінск у 9.59. У адваротным кірунку з Мінска цягнік адправіцца ў 18.50 і прыбудзе ў Гомель у 21.49. Першым пасажырам электрацягніка будуць уручацца памятныя сувеніры.

Рашэнне аб прызначэнні дадзенага электрацягніка на гэтым кірунку было прынята ў сувязі з тым, што ён з'яўляецца адным з самых пасажыранапружаных на БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0