На полі каля вёскі Кілтаўцы Гарадоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна ўвечары 31 ліпеня падчас уборкі ўраджаю загінуў 24-гадовы камбайнер. Паводле папярэдніх дадзеных, хлопца зацягнула ў жняярку камбайна.

«Камбайн належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Бярэзіна-Аграпрадукт», — распавёў пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі. — Няшчасны выпадак адбыўся каля 17.30. Паводле папярэдніх дадзеных, камбайнер палез чысціць жняярку камбайна. І ў ёй атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У прыватнасці, маладому чалавеку штыром прабіла галаву, перамалола косткі цела».

Праверку па смерці камбайнера праводзіць Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта. Трэба высветліць, у якім тэхнічным стане знаходзіўся камбайн. Прызначаная таксама экспертыза па стане камбайнера перад трагедыяй. Але, паводле папярэдніх дадзеных, ён быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?