Тысячы жыхароў Францыі прыйшлі на пахаванне святара Жака Амеля, забітага экстрэмістамі на мінулым тыдні ў Нармандыі.
Reuters
На цырымоніі развітання ў Руанскім кафедральным саборы прысутнічалі французскі міністр унутраных спраў Бернар Казнёў і высокапастаўленыя служыцелі Рымскай каталіцкай царквы.
Мусульмане і габрэі таксама прыйшлі развітацца са святаром у знак салідарнасці.
Арцыбіскуп, які служыў імшу распавёў, што апошнiмі словамі Амеля сталі: «Адыдзі ад мяне, сатана» — ён закрычаў гэта нападнікам.