Турэцкая футбольная федэрацыя абвясціла аб звальненні дзясяткаў футбольных суддзяў і іх памочнікаў. Паводле дадзеных Франс прэс, звальненні звязаныя са спробай дзяржаўнага перавароту, якая адбылася два тыдні таму.

«Наша федэрацыя палічыла неабходным звольніць 94 чалавекі, уключаючы арбітраў усіх узроўняў, а таксама іх асістэнтаў, членаў рэгіянальнага судзейскага камітэта, а таксама рэгіянальных і нацыянальных назіральнікаў», — гаворыцца ў заяве турэцкай футбольнай федэрацыі.

Раней рада футбольнай федэрацыі сышла ў адстаўку ў поўным складзе, каб «дапамагчы расследаванню».

Больш за 60 тысяч чалавек, сярод якіх вайскоўцы, суддзі, дэканы і выкладчыкі універсітэтаў, журналісты ўжо былі арыштаваныя, звольненыя або аказаліся пад следствам па падазрэнні ў дачыненні да паўстання. Былі закрытыя больш за дзве тысячы арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?