ААТ «Пружанскі кансэрвавы завод» у чэрвені плянуе пачаць пастаўкі на рынак першай прадукцыі пад гандлёвай маркай «Пружанскі слоік».

Пад новым брэндам будуць выпускацца ў шкляной тары пладова‑гароднінныя кансэрвы: разнастайныя марынады, прадукты абеднае групы, соўсы, джэмы.

Раней прадукцыя заводу рэалізоўвалася пад агульным брэндам кансэрвавых прадпрыемстваў Берасьцейскай вобласьці «Бабушкин погребок». Новаўвядзеньне распрацавана для ўмацаваньня пазыцый заводу на айчынным рынку.

Паводле: «Вечерний Брест»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0