Фота GETTY IMAGES.
Паліцыя ўжыла слезацечны газ для разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якая разгарнулася падчас урачыстай сустрэчы Алімпійскага агню.
Мясцовыя СМІ са спасылкай на паліцыю паведамляюць, што група пратэстуючых заблакавала дарогу, па якой павінны былі пранесці агонь.
У сераду ўвечары Алімпійскі агонь на парусным караблі даставілі ў Рыа-дэ-Жанейра напярэдадні Гульняў, адкрыццё якіх адбудзецца ў пятніцу, 5 жніўня. Агонь сустрэў мэр горада Эдуарда Паес.
Алімпійскі агонь планавалася пранесці праз увесь горад, у тым ліку па бедных раёнах, да статуі Хрыста Збавіцеля, а потым — да стадыёна «Маракана». У выніку маршрут быў зменены.
Алімпійскі агонь прыбыў у сталіцу Бразіліі з Грэцыі ў пачатку мая. Ад гэтага моманту 12 тысяч факеланосцаў пранеслі Алімпійскі агонь праз больш чым 300 гарадоў краіны.