Фота ДАІ.
Як паведамляе сайтаbw.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці, аўтамабіль Citroen С4 рухаўся ў накірунку беларускай сталіцы. 52-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з водапрапускной трубой.
Траўмы атрымалі пасажыры — 50-гадовая жанчына і 15-гадовы падлетак (усе — грамадзяне Расіі). Іх шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Мяркуецца, што яго прычынай стала стомленасць кіроўцы.


