У судзе заслуханы аўдыёзапіс размовы Уладзіміра Япрынцава з сынам Казбекам, якая адбылася ўвечары 7 ліпеня 2015 года. Бацька тэлефанаваў з Масквы, дзе разбіраўся з пазыкамі сына. Перад пачаткам агучвання гутаркі сям'я выйшла з залы суда па просьбе Япрынцава-старэйшага. Бізнэсмен таксама растлумачыў, што асноўнай тэмай размовы была пазыка Надзеі Чарнавой, жонцы Іосіфа (Анзор) Аксенцьева, якая, як высветлілася з размовы — сур'ёзна хворая.

Размова доўжыцца каля 16 хвілін, амаль увесь час вельмі эмацыйна, амаль не павышаючы голасу, але перыядычна ўжываючы нецэнзурныя выразы, кажа Япрынцаў-старэйшы.

— Казік, як мне сорамна наогул, ты не ўяўляеш… Гэта вашы праблемы, трэба, кажуць, было выхоўваць сваіх дзяцей правільна. Казбек, ну чаму я разбіраюся? Я б вырашаў сам! Ніколі не паслаў бы бацьку! Я б сам паехаў! Сказаў бы: рэжце, забівайце мяне — я вінаваты! А ты, Алік (нецэнзурнае). Я не ведаю, куды мне падзецца зараз! Яны мне намалявалі 33 млн даляраў. Юра (Чыж) заўтра з глузду з'едзе. Я вельмі баюся, ён скажа: ведаеш, Вова, грошай няма такіх…

Яна (Чарнова) кажа: я аддала грошы, мне 2 млн [даляраў] трэба. Яна страціла працу (Чарнова працавала ў газавай кампаніі), яна 2,4 атрымлівала ў год. Яны ўпэўненыя, Казік, што вы кудысьці засунулі грошы, схавалі. Ніхто не верыць, што гэтыя грошы прапалі! Казік! Ніхто! Я не ведаю, што мне рабіць! Лепш за ўсіх мяне Міша разумее: «Валодзя, кажа, не дай бог у тваім становішчы апынуцца… Вова, бл*, як ён мог, ён жа быццам нармальны!» Валодзя кажа: яны куды лезуць! Ён (Казбек) прыязджаў, кажа, яшчэ 10 млн даляраў прасіў…

— Я прасіў 10 мільёнаў?

— Казік, ты не адгаворвайся, яны нічога не хлусяць. Ты быў бы мужчына, паехаў бы сам! Я не ведаю, чаму ты ўзяў і так падставіў нас! Не ведаю! Значыць, гэта мой крыж. Здохну я… За вамі падчышчаў…

Юру тэлефанаваў. Не зняў трубку сёння, не стаў размаўляць. У Анзора слёзы. 54 гады! У яе (Надзеі) рак, аперавалі ўжо. Казбек! Ён кажа, жах, Валодзя, жах! А ты яшчэ размаўляеш, Казбек!

Я не ведаю, што рабіць! Які, бл*, д'ябал прымусіў цябе гэта зрабіць! Алік вінаваты… Свая галава павінна быць…

Я кажу: Міша, у мяне ўсё загінула, гэта мой сын… Не ведаю, як я жыць буду. Юра кажа, ты яшчэ са мной спрачаўся — яны не ведаюць, колькі грошай аддалі. Якія вы нахрэн бізнэсмены. Казік, усё прасралі вы, бл*. Ідзі працуй: трэнерам, грузчыкам, маліся, каб яны даравалі табе.

Я табе як бацька казаў — не лезь нікуды. Пракормімся. Твой бацька не аферыст і ніколі не быў аферыстам. Ты не маеш права, Казік, а мне грошы даверылі. Няўжо ты гэта не разумеў, сынок!

Не ведаю, сын, як гэта можна было зрабіць! Не ведаю!!! (Практычна ўпершыню сур'ёзна павышае голас).

Будзе дапоўнена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?