У чацьвер і пятніцу з спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка, што на завулку Акрэсьціна ў Менску, выйдуць на волю лідэры дэмакратычнага руху, асуджаныя за арганізацыю «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка.
Павінны быць вызваленыя ў чацвер 11 мая:
9.00 – Сяргей Калякін, лідэр камуністаў.
22.00 – Вінцук Вячорка, старшыня ПБНФ.
Павінны быць вызваленыя ў пятніцу 12 мая:
9.00 – Аляксандр Бухвостаў, прафсаюзны лідэр.
9.00 – Зміцер Дашкевіч, сустаршыня незарэгістраванага Маладога Фронту.
11.50 – Аляксандар Мілінкевіч, лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
Сустракаць палітвязьняў маюць родныя, сябры, знаёмыя, паплечнікі, рок-музыкі.